Краіны рыхтуюцца да эвакуацыі сваіх дыпламатаў з Кіева
Эвакуацыя пачнецца ў самы бліжэйшы час.
![kiev1.jpg kiev1.jpg](/img/v1/images/kiev1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Германія, ЗША і Ізраіль плануюць эвакуацыю сем'яў сваіх дыпламатаў ва Украіне ў выпадку нападзення на краіну Расіяй. Прычым эвакуацыя сем'яў супрацоўнікаў амбасады ЗША павінна пачацца ўжо з панядзелка, 24 студзеня.
Яшчэ ў снежні адзначалася, што адміністрацыя Байдэна вывучае варыянты эвакуацыі амерыканскіх грамадзян з Украіны. Тады амбасада ЗША ў Кіеве запэўніла, што размова не ідзе аб эвакуацыі. Але планаванне неабходна з-за кепскага досведу вывазу грамадзян ЗША з Афганістана.
Ізраіль праводзіць рэгістрацыю сваіх грамадзян, якія жывуць і знаходзяцца ва Украіне — для эвакуацыі ў выпадку пачатку баявых дзеянняў.