Канцлеру ФРГ — 63. Смешныя моманты з Ангелай Меркель
Сёння сваё 63-ці дзень народзінаў святкуе Федэральны канцлер Нямеччыны Ангела Меркель. Выдатніца і дыпламаваны фізік узначальвае адну з інайбуйнейшых краін Еўропы апошніх 10 гадоў. Часопіс Time 8 разоў называў яе самай уплывовай жанчынай на планеце.

Яна не заўсёды ўдала пазіруе перад камерамі, але не саромеецца сваіх эмоцый і шчыра праяўляе іх. З-за чаго ўвесь час становіцца зоркай інтэрнэту.
Відэа з яе рэакцыяй на анекдоты расійскага прэзідэнта і да гэтага часу набірае мільёны праглядаў.
Стыль адзення "еўрапейскай матулі" ці, як пяшчотна называюць яе самі немцы, Мутэн, па-нямецку строгі. Таму кожны выхад у свет фраў Меркель ў сукенцы адразу становіцца сенсацыяй. Чаго толькі варта яе раскошнае дэкальтэ на адкрыцці оперы ў Осла. Або доўгая вячэрняя сукенка на чырвонай дарожцы опернага фестывалю ў Байрайце. Там яна яшчэ і аўтографы раздавала, быццам галівудская зорка.

Фота: REUTERS
І пышыцца дыяментамі канцлер не любіць. Як сапраўднай немкі ёй больш да спадобы футбол, баварскія сасіскі і піва.
Сама ж палітык нядаўна прызналася журналістам, што нягледзячы на строгія касцюмы і высокую пасаду яна вельмі жыццярадасная. А за гады трэніровак, так і не навучылася хаваць сапраўдныя эмоцыі.
Паводле tsn.ua