У Масуле затрымалі тэрарыстак-смяротніц з Германіі і Расіі

Іракскія вайскоўцы затрымалі ў нядаўна вызваленым Масуле групу з 20 тэрарыстак-смяротніцаў. Сярод затрыманых апынуліся грамадзянкі пяці краінаў: Расіі, Германіі, Турцыі, Лівіі і Канады, перадае Deutsche Welle

39728803_403.jpg


Пры затрыманні ў жанчынаў былі выяўленыя нацельныя выбуховыя прыстасаванні ды зброя. Жанчыны хаваліся ў сістэме падземных тунэляў і пераходаў, загадзя падрыхтаваных баевікамі «Ісламскай дзяржавы».
Сярод затрыманых як мінімум адна непаўнагадовая. Гэта 16-гадовая дзяўчына з Саксоніі ва ўсходняй Германіі. Каля году дзяўчына лічылася зніклай без вестак, зараз высветлена, што яна наўпрост была завербаваная ІД праз інтэрнэт. Праваахоўнікі мяркуюць, што першапачаткова яе рыхтавалі да тэрукту на тэрыторыі Германіі.