Інтэрпол склаў спіс са 173 падрыхтаваных да тэрактаў смяротнікаў ІД
Паводле міжнароднага ведамства, гэтыя людзі могуць скіравацца ў Еўропу для арганізацыі выбухаў і тэрактаў у адказ на паразу «Ісламскай дзяржавы» на Блізкім Усходзе. Пра гэта паведаміў The Guardian са спасылкай на дакумант ад 27 траўня, распаўсюджаны ў спецслужбах.
Як адзначае выданне, спіс патэнцыйных смяротнікаў быў складзены на аснове дадзеных, атрыманых амерыканскай выведкай у Сірыі ды Іраку. Пазней гэтыя дадзеныя былі перанакіраваныя ў ФБР ды Інтэрпол.
Азначэнне для падобных асобаў гучыць так: «...маглі навучаць збіраць і размяшчаць выбуховыя прыстасаванні, здольныя значную колькасць смерцяў ды траўмаў.»
У паведамленні падкрэсліваецца, што Інтэрпол не мае дакладных дадзеных аб тым, колькі людзей са спісу ўжо знаходзіцца ў Еўропе. Арганізацыя звярнулася да сваіх партнёраў з просьбай даць любыя звесткі, наяўныя па той ці іншай асобе са спісу. У далейшым гэтыя дадзеныя будуць уключаныя ў агульную базу інфармацыі сістэмы аўтаматызаванага пошуку (ASF) Інтэрпола.
У ведамстве насцярожаныя тым, што па меры разгрому ІД, усё большая колькасць тэрарыстаў будзе спрабаваць трапіць у Еўропу, каб стаць смяротнікамі.
Паводле «Новая Газета»