Выбух у Кабуле: Колькасць загінулых узрасла да 35 чалавек (фота)
Па меншай меры 35 чалавек загінулі ў выніку выбуху замініраванага аўтамабіля ў Кабуле.
Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка. Адказнасць за напад узялі на сябе баевікі "Талібану".
Выбух адбыўся каля 06:45 раніцы па мясцовым часе. Гэта была яшчэ адна атака на аўтобус, які перавозіў супрацоўнікаў міністэрства горнаруднай прамысловасці і нафты.
Фота EPA/UPG
Як паведамляюць мясцовыя СМІ, больш за 40 чалавек былі параненыя. Таксама былі пашкоджаныя 15 крам і некалькі аўто.
Паводле 112.ua