Сын лідара талібаў абраў лёс смяротніка і загінуў
Сын лідара талібаў мулы Хайбатулы Ахундзада загінуў 20 ліпеня, здзейсніўшы напад як смяротнік на поўдні Афганістану. Пра гэта паведаміў 22 ліпеня афіцыйны прадстаўнік талібаў.
23-гадовы Абдур Рахман, таксама вядомы як Хафіз Халід, загінуў раніцай у аўторак, 20 ліпеня, калі накіраваў аўтамабіль, напоўнены выбухоўкай, на базу аўганскіх сілаў бяспекі ў раёне Герэш. У той жа дзень у час цяжкіх баёў у раёне Герэш талібы ўрэзаліся ў кантрольна-прапускныя пункты на трох захопленых аўтамабілях-пазадарожніках.
Мула Хайбатула стаў лідэрам талібаў пасля гібелі яго папярэдніка мулы Ахтара Махамада Мансура ў выніку паветранага ўдару ЗША ў траўні 2016 года ў Пакістане. Прадстаўнікі аўганскіх уладаў паведамілі, што расследуюць інцыдэнт і не могуць пацвердзіць, што сын Хайбатулы быў забіты.
Талібы кантралююць каля 80 адсоткаў правінцыі Гільменд, дзе знаходзяцца тысячы гектараў макавых плантацыяў, дзякуючы якім талібы зарабляюць сотні мільёнаў даляраў ад вытворчасці опіюму і гераіну.
«Радыё Свабода»