28 чалавек павесяць у Егіпце за забойства генпракурора
Крымінальны суд Каіра вынес у суботу вырак аб смяротным пакаранніпраз павешанне 28
абвінавачаным па cправе аб забойстве генеральнага пракурора краіны Хішама Бараката ў 2015 годзе. Пра гэта паведаміў прадстаўнік суда.
Пад следствам па справе аб арганізацыі і непасрэдным удзеле ў злачынстве знаходзілася 67 чалавек, 16 з іх - у вышуку. Большасць з іх належыць да арганізацыі «Браты-мусульмане», забароненай у краіне і залічанай да тэрарыстычных груповак. Сярод абвінавачанняў — супраца з ісламісцкім рухам ХАМАС з мэтай правядзення на тэрыторыі Егіпта тэрарыстычных актаў.
У чэрвені 2015 году ў Каіры быў забіты генпракурор Егіпта Баракат. Закладзеная ў прыпаркаванае аўто, якое знаходзілася на шляху яго картэжа, бомба была прыведзеная ў дзеянне дыстанцыйна.
Бараката даставілі ў лякарню з цяжкімі раненнямі, але ўратаваць не здолелі.
TUT.BY