Каралева Даніі: імігранты-мусульмане павінны забыць пра ранейшы стыль жыцця
Каралева Даніі Маргрэтэ II заклікала імігрантаў паважаць дацкія каштоўнасці і адпавядаць дацкаму ладу жыцця.
У інтэрв’ю газеце Berlingske Tidende, Маргрэтэ II заявіла, што калі мусульмане прыехалі ў Данію на сталае месца жыхарства, дык павінны «забыцца аб сваім ранейшым стылі жыцця» і паводзіць сябе ў адпаведнасці з прынятымі ў дацкім грамадстве нормамі.
Яна патлумачыла, што калі краіна прымае шмат людзей з-за мяжы, то будзе натуральным патрабаванне да імігрантаў захавання пэўных нормаў дадзенай дзяржавы, паведамляе bbc.co.uk.
Каралева таксама заявіла, што «Данія з’яўляецца старым грамадствам, якое дбае пра дабрабыт сваіх грамадзян і прапануе прытулак тым, хто ў ім мае патрэбу».
Яна адзначыла, што габрэі падаюць цудоўны прыклад паспяховай інтэграцыі этнічнай і рэлігійнай меншасці ў дацкае таварыства.
Падчас парламенцкіх выбараў у Даніі ў верасні бягучага года праблемы іміграцыйнай палітыкі могуць стаць ключавым пытаннем.