Каронавірус і месцы пакарання ў свеце

У большасці краін Еўропы меры па прадухіленню распаўсюду каронавіруса былі прынятыя аператыўна. Яны ўключалі перш за ўсё вызваленне часткі зняволеных, а таксама забеспячэнне іх сродкамі абароны і дэзынфекцыі. Аднак у шмат якіх краінах каронавірус у турмах стаў значнай праблемай.

1568654478_0_230_3072_1957_600x0_80_0_0_3a7075800a983449abe704a9a7d279bc.jpg


КалумбіяТурмы перанаселеныя ў сярэднім на 48%. Але ёсць перанаселеныя і на 200, 300 і 500% (Рыахача, Картахена, Калі).
З-за страху перад каронавірусам у 13 турмах былі спробы масавага ўцёкаў, у некаторых ладзілі пажары. У Багаце падчас бунту загінула 23 зняволеных і 83 атрымалі раненні.
Толькі пасля гэтага з турмаў пачалі часова вызваляць людзей. На хатні арышт накіравалі 10 850 зняволеных. Гэта цяжарныя, жанчыны з дзецьмі да трох гадоў, людзі старэйшыя за 60 гадоў, смяротна хворыя і асуджаныя менш чым на 5 гадоў, якія адбылі больш за 3/5 свайго тэрміну. Але пасля заканчэння эпідэміі ўсе гэтыя людзі павінны вярнуцца ў турму.

Іран

Каронавірус моцна ўдарыў па Іране. Каб не перагружаць лекараў працай у турмах, на волю выпусцілі больш за 85 тысяч зняволеных. Іх адпускаюць толькі пасля адмоўнага выніку тэсту на каронавірус і ўнясення закладу.Нягледзячы на вялікую колькасць вызваленняў, зняволеныя зладзілі бунт і ўцёкі ў турме Парсілон у Харэмабадзе, на захадзе краіны. Дзвесце пяцьдзесят зняволеных паспрабавалі збегчы. Ахоўнікі і сілы бяспекі адкрылі па іх агонь, многія зняволеныя былі збітыя. У горадзе было абвешчана ваеннае становішча.

Егіпет

Апазіцыйны рух «Батэль» запатрабаваў вызвалення больш за тысячу лекараў і медыцынскіх работнікаў, каб дапамагчы ў барацьбе з COVID-19.

Бразілія

Максімальная ёмістасць турмаў у краіне складае 437 912 чалавек, але ў цяперашні час у зняволенні змяшчаецца не менш за 729 949 чалавек.
Улады не хочуць прызнаваць смерці ад каронавіруса, таму не праводзяць пасмяротныя тэсты зняволеным. А цяпер іх дазволілі хаваць без пасведчання аб смерці. Так улады змогуць распраўляцца з непажаданымі і прызнаваць людзей зніклымі.
У турмах дзеецца сапраўдны хаос. У штаце Сан-Паўлу з розных турмаў збегла больш за 1300 зняволеных. Толькі невялікую частку ўдалося злавіць.
Пасля беспарадкаў у Сан-Паўлу вызвалілі 5 тысяч чалавек. Але гэта кропля ў моры, якая ніяк не выправіць становішча.

Кітай

Выпадкі заражэння каронавірусам у турмах прызналі і нават пакаралі некаторых чыноўнікаў. Пад лячэнне зняволеных вылучалі асобныя памяшканні і частку гарадской бальніцы.

Італія

Адпусцілі больш за 10 тысяч зняволеных. За імі сочаць з дапамогай электронных бранзалетаў. Адмянілі прысуды тым, хто парушыў рэжым датэрміновага вызвалення.
З-за забароны на спатканні ў турмах пачаліся беспарадкі. У турме Санта-Ана ў Мадэне пачаліся пажары, а рабочых узялі ў закладнікі. Салдаты і карабінеры былі вымушаныя акружыць турму, каб прадухіліць уцёкі зняволеных. Падчас бунту загінулі 9 зняволеных, але ў асноўным з-за перадозу наркотыкаў пасля набегу на лячэбны пункт.

Кенія

Турма Industrial Area prison знаходзілася ў поўнай строгай ізаляцыі. Нікога не прапускалі ўнутр, нават звонку да аб’екта падыходзіць забаронена. Супрацоўнікі турмаў і іх сем’і, якія пражываюць у турэмным комплексе, пратэставалі супраць гэтага рашэння.

Бельгія

Зняволеныя пратэставалі, палілі матрацы, адмаўляліся вяртацца ў камеры. Падчас падаўлення пратэстаў трое ахоўнікаў былі параненыя. Пасля гэтага іх калегі зладзілі страйк, чым толькі пагоршылі сітуацыю.Журналісты звязваюць такое непадпарадкаванне з адсутнасцю наркотыкаў у зняволеных. Да адмены спатканняў наведвальнікам атрымоўвалася перадаваць наркотыкі ў турму, цяпер гэта нездзяйсняльнае. Зняволеныя становяцца некіраванымі.

Венесуэла

Зняволеныя з Эль-Атыльа накіравалі ў асацыяцыю Una Ventana a la Libertad фота і відэа (без vpn не адкрыецца), якія сведчаць пра жудасныя ўмовы і пра разбураныя камеры. Яны сказалі, што турэмныя службоўцы заварылі дзверы камеры, каб трымаць іх зачыненымі. Зняволеныя паведамлялі пра цяжкасці з дыханнем, а некаторыя нават гублялі прытомнасць.

ЗША

Спынілі візіты сваякоў і адвакатаў, адклалі пераводы паміж турмамі і навучанне зняволеных, адмянілі судовыя слуханні. Штаты рэкамендуюць паліцыянтам праводзіць менш арыштаў. У ЗША частка турмаў прыватныя, таму абмежаванне арыштаў і ўспышкі інфекцыі могуць моцна ўдарыць па іх бюджэце.

Мексіка

А ў Мексіцы зняволеныя ўзмоцнена шыюць маскі для сябе і на карысць Радзімы.
А вось як змагаюцца з каронавірусам у беларускіх месцах пазбаўлення волі: