Кіраўнік Дагестана прапанаваў забараніць серыял «Сваты»
Серыял узначаліў рэйтынг па колькасці праглядаў у Расіі ў 2021 годзе.
![Кадр з серыяла "Сваты" Кадр з серыяла "Сваты"](/img/v1/images/svaty_1.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кадр з серыяла "Сваты"
Кіраўнік Дагестана прапанаваў забараніць серыял «Сваты», бо яго прадзюсаваў Уладзімір Зяленскі.
«Як вы думаеце, што павінна адчуваць маці, якая страціла сына ў Данбасе, калі знаходзіць у праграме перадач расійскіх СМІ чарговы сезон «Сватоў»?», − заявіў Сяргей Мелікаў, кіраўнік Рэспублікі Дагестан.
Серыял узначаліў рэйтынг па колькасці праглядаў у Расіі ў 2021 годзе.
Дом герояў серыялу «Сваты» быў разбураны ў выніку абстрэлу расійскім войскам.
Раней у Расіі забаранілі ўкраінскі серыял «Слуга народа», у якім Уладзімір Зяленскі выконвае галоўную ролю: прэзідэнта Украіны.