
«Найгоршая сітуацыя ў Марыупалі... Марыупаль разбураны.
Там дзясяткі тысяч загінулых. Але нават нягледзячы на гэта, расійцы не
спыняюць наступальную аперацыю. Яны хочуць зрабіць так, каб Марыупаль быў
паказальна знішчаным горадам», — падкрэсліў Зяленскі.
Нагадаем, што ад першых дзён вайны Марыупаль знаходзіцца ў расійскай аблозе. Горад фактычна зруйнаваны бомбамі і ракетамі РФ, там гуманітарная катастрофа і гіне шмат мірных людзей. Загінулых і памерлых часта хаваюць наўпрост у дварах дамоў.
Тым не менш абаронцы Марыупаля не здаюцца і працягваюць супраціў.