Фінляндыя і Швецыя ўступяць у НАТА ўжо летам
Фінляндыя і Швэцыя разглядаюць магчымасць стаць чальцамі NATO ўжо гэтым летам, піша The Times са спасылкай на афіцыйных асоб ЗША.

Па іх дадзеных, сяброўства ў НАТА для абедзвюх краін стала «тэмай размоў і шматлікіх сесій» падчас перамоваў паміж міністрамі замежных спраў альянсу на мінулым тыдні, у якіх прынялі ўдзел Швецыя і Фінляндыя.
Адзначаецца, што Фінляндыя можа падаць заяўку на сяброўства
ў чэрвені, пасля яе пра сваё жаданне ўступіць у НАТА паведаміць Швецыя.
Такім чынам, у выпадку ўступлення дзвюх краін у альянс
колькасць яго краін-удзельніц вырасце з 30 да 32.
У канцы лютага прэм'ер Швецыі Магдалена Андэрсан заяўляла,
што пазіцыя Швецыі застаецца нязменнай, і краіна будзе самастойна вызначаць
сваю палітыку бяспекі, аднак праз месяц яна заявіла, што Швецыі трэба правесці
аналіз магчымасці ўступлення ў ваенны блок, і ўжо не выключыла сяброўства ў
НАТА.
У Фінляндыі пасля пачатку вайны ва Украіне актыўна абмяркоўваецца магчымасць ўступлення
краіны ў НАТА. Калі раней большасць фінаў былі супраць сяброўства ў альянсе, то
апошнія апытанні грамадскай думкі сведчаць пра рост настрояў на карысць НАТА.
Так, паводле апошніх апытанняў за ўступленне ў NATO выказаліся 62% апытаных,
супраць былі 16% і астатнія не змаглі вызначыцца з адказам. Аб магчымасці ўступлення
кажуць і вядучыя палітыкі краіны.