
Севярухін, які з-за санкцый супраць Расіі выступае пад
італьянскім сцягам, заняў першае месца ў гонцы першага этапу турніру ў
партугальскім Портымау. На п'едэстале расіец паказаў нацысцкі жэст і пачаў
смяяцца.
Варта адзначыць, што ў сацыяльных сетках заўзятары асудзілі
ўчынак расійца і патрабуюць яго пажыццёвай дыскваліфікацыі.
У прыватнасці, вядомы ўкраінскі гоншчык Іван Пеклін заклікаў Міжнародную аўтамабільную федэрацыю (FIA) да дзеянняў.
«Пакуль тысячы людзей паміраюць у маёй краіне ад рук расійскіх захопнікаў, пакуль хтосьці кажа, што спорт па-за палітыкай, мы можам бачыць паводзіны расійскага гоншчыка на подыуме чэмпіянату Еўропы. Я заклікаю ФІА да дзеянняў», — напісаў Пеклін у Instagram.
Гэты турнір праходзіць пад эгідай Міжнароднай аўтамабільнай федэрацыі (FIA), але пакуль санкцый супраць гоншчыка або нейкіх афіцыйных заяў зроблена не было.