Крыніцы: У Расіі прызначылі вінаватых за правал ва Украіне — гэта 5-я служба ФСБ. Афіцэраў рэпрэсуюць
Журналіст-даследчык Bellingcat Хрыста Грозеў пацвердзіў інфармацыю аб арышце былога кіраўніка 5-й службы ФСБ генерал-палкоўніка Сяргея Бяседы. Як вядома, менавіта гэта падраздзяленне напярэдадні ўварвання РФ забяспечвала Пуціна звесткамі аб палітычнай сітуацыі ва Украіне.
У інтэрв'ю Youtube-каналу «Папулярная палітыка» Грозеў таксама паведаміў, што больш за 150 афіцэраў ФСБ, якія займаліся «ўкраінскай лініяй», падвергліся «чыстцы».
«Магу сказаць, што значная частка з іх калі не
арыштаваныя, то ўжо дакладна не працуюць у ФСБ. Так што чыстка дакладна
прайшла. Праз пару дзён, спадзяюся, зможам апублікаваць нешта новае пра лёс
гэтых людзей», — адзначыў ён.
Раней паведамлялася, што пасля двух тыдняў вайны ва Украіне
Пуцін пачаў рэпрэсіі супраць так званай 5-й службы ФСБ (курыруе сувязі з
замежнымі партнёрамі). СМІ пісалі, што кіраўнік службы генерал Бяседа і яго
намеснік адпраўленыя пад хатні арышт. Сярод прычын называюць нямэтавае выкарыстанне
сродкаў, выдзеленых на аперацыі, а таксама дрэнную выведвальную інфармацыю.
Паводле unian.net.