Кіраўнік мінабароны Брытаніі распавёў пра распачатую халодную вайну з Расіяй
Кіраўнік мінабароны Вялікабрытаніі Гэвін Уільямсан заявіў, што ягоная краіна і Расія ўжо знаходзяцца ў стане халоднай вайны. Пра гэта паведамляе Daily Mail.
![rossiya_i_velikobritaniya.jpg rossiya_i_velikobritaniya.jpg](/img/v1/images/rossiya_i_velikobritaniya.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Расія вядзе вайну супраць Вялікабрытаніі на розных узроўнях. Мы знаходзімся ў стане халоднай вайны, але такой, дзе Расія неверагодна актыўна спрабуе нанесці шкоду інтарэсам Вялікабрытаніі», — заявіў ён.
У лістападзе прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заклікала Еўропу да пільнасці з-за дзеянняў «варожай» Расіі. Мэй заявіла, што «маштабныя» дзеянні Расеі «пагражаюць міжнароднаму парадку». І зноў абвінаваціла Расію ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы іншых краін з дапамогай «фэйкавых навінаў» і нападаў хакераў.
Паводле tut.by