Кіраўнік МЗС Літвы патрапіў пад абстрэл на Данбасе
Кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус на свае вочы пераканаўся, што прарасійскія баевікі не прытрымваюцца рэжыму спынення агню на Данбасе.

Пра гэта ён паведаміў у сваім Twitter.
«Мінск у «дзеянні» — артабстрэлы працягваліся нават падчас майго візіту ў Шырокіна ўчора (з забароненых 82-мм мінамётаў)», — напісаў Лінкявічус.
Як паведамлялася, у сераду Лінкявічус наведаў пазіцыі ўкраінскіх байцоў у зоне АТА, а таксама сустрэўся са студэнтамі ў Марыўпалі, піша «Еўрапейская праўда».