Кіраўніку маскоўскага штаба Навальнага разбілі галаву металічнай трубой
На Мікалая Ляскіна напалі ў Маскве, непадалёк ад штабу Навальнага, якім ён кіруе. Напад адбыўся ўвечары ў пятніцу 15 верасня.

Мікалай Ляскін, фота Арцёма Геадакяна, ТАСС
Паводле пацярпелых — Мікалая Ляскіна і Арцёма Прасякова — яны выйшлі са штабу, каб «забраць газеты з машыны». Гэтым часам ззаду падыйшоў злачынца, які некалькі разоў ударыў Ляскіна: па галаве ды па плячы. Зброяй паслужыла металічная труба, загорнутая ў газету, якую нападнік кінуў ды ўцёк.

Цікавая дэталь: паводле Прасякова, калі той пайшоў у бліжэйшую кавярню па лёд, каб прыкласці да гематомы, то ўбачыў там групу мужчын, якія, заўважыўшы яго, рэзка сыйшлі. Адзін з іх меў пры сабе кабуру.
Паліцыя ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле «хуліганства».
Паводле meduza.io