У Кіеве заявілі пра падзенне расійскага беспілотніка ў Данбасе
У Данецкай вобласці ўпаў беспілотнік расійскай вытворчасці «Арлан-10», сцвярджае камандаванне антытэрарыстычнай аперацыі ў Данбасе. Фатаграфіі беспілотніка прэс-цэнтр АТО апублікаваў у фэйсбуку.
«Гэты БПЛА Расія часта ўжывае ў Данбасе для разведкі і карэкціроўкі агню артылерыі», — заяўляюць у штабе.
Акрамя таго, у прэс-цэнтры штаба ўпэўненыя, што падзенне «Арла-10» даказвае той факт, што Расія прымае ўдзел «у вайне супраць Украіны».
Рэакцыі расейскага боку на заяву штаба АТО пакуль не было.
Адзначым, што Масква заяўляе, што Расія не прымае ўдзел у канфлікце ў Данбасе. На баку апалчэнцаў ваююць толькі расійскія добраахвотнікі, сцвярджаюць у Крамлі.
Паводле novayagazeta.ru