Кіпр зарабіў мільярды, прадаючы пашпарты ЕС багатым украінцам і расіянам

Сотні абвінавачаных у карупцыі алігархаў з Украіны і Расіі атрымалі пашпарты ЕС па так званай схеме "залатых віз".

ciprus_pasport.jpg

Пра гэта паведамляе выданне «The Guardian».

Пачынаючы з 2013 года ўрад Кіпра зарабіў больш за 4 мільярды еўра, даючы грамадзянства вельмі багатым людзям і дорачы ім магчымасць жыць і працаваць у Еўропе ў абмен на грашовыя ўкладанні. Па гэтай схеме толькі ў мінулым годзе было выдадзена больш за 400 пашпартоў.

Выданне азнаёмілася са спісам з сотняў асоб, якія атрымалі кіпрскае грамадзянства такім спосабам, аднак канкрэтных прозвішчаў не называе, указваючы толькі, што сярод іх ёсць "вядомыя прадпрымальнікі і асобы са значным палітычным уплывам", у тым ліку і былы дэпутат Дзярждумы РФ, а таксама заснавальнікі найбуйнейшага камерцыйнага банку Украіны.

Запушчаная ў 2013 годзе схема прадастаўлення грамадзянства ў абмен на інвестыцыі мае на ўвазе, што заяўнікі ўкладаюць 2 мільёны еўра ва ўласнасць або 2,5 мільёна еўра ў кампаніі або дзяржаўныя аблігацыі.

Варта адзначыць, што да 2013 года грамадзянства Кіпра давалася згодна з рашэннем міністраў, і ў 2010 годзе такім чынам кіпрскі пашпарт атрымаў брат прэзідэнта Сірыі Башара Асада, які з 2008 года знаходзіцца пад санкцыямі ААН.

Выданне адзначае, што да канца года Еўрапарламент правядзе абмеркаванне адносна неабходнасці патрабаваць ад краін, якія прадастаўляюць грамадзянства ЕС па схеме "залатой візы" (яшчэ адным прыкладам такой краіны з'яўляецца Партугалія), правядзення неабходных плане бяспекі праверак заяўнікаў.

Паводле www.eurointegration.com.ua