Парашэнка ў ААН патрабаваў увядзення міратворчай місіі на Данбас


Місія ААН "павінна спрыяць аднаўленню суверэнітэту краіны, а не замарожванню канфлікту", — заявіў прэзідэнт Украіны ў Нью-Ёрку.

35927547_303.jpg


Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, выступаючы 20 верасн на пасяджэнні Генасамблеі ААН, назваў Расію самай вялікай пагрозай міжнароднай бяспекі.
Паводле яго слоў, РФ, мабыць, з'яўляецца адзінай краінай у свеце, якая мае канфлікты — гарачыя, замарожаныя або патэнцыйныя — амаль з усімі краінамі-суседзямі.
"Крэмль пастаянна выкарыстоўвае тактыкі, якія павялічваюць пакуты людзей", — сказаў Парашэнка. Кожны, хто супярэчыць Маскве, рызыкуе сваёй свабодай ці нават жыццём, дадаў ён.
Парашэнка заклікаў Савет Бяспекі накіраваць на ўсход Украіны міратворчую місію ААН. Такая місія "павінна спрыяць аднаўленню суверэнітэту Украіны, а не замарожванню канфлікту", падкрэсліў прэзідэнт.
"Разгортванне міратворчай аперацыі дазволіць аднавіць справядлівасць, а не проста зацэментаваць акупацыю. Лічу, што справядлівасцю будзе аднаўленне суверэнітэту Украіны над сваёй тэрыторыяй", — сказаў Парашэнка.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін два тыдні таму абвясціў пра намер падрыхтаваць рэзалюцыю СБ ААН аб міратворчай місіі на Усходзе Украіны. На думку Пуціна, "блакітныя каскі" ААН варта размясціць уздоўж лініі судакранання ўкраінскай арміі і прарасійскіх баевікоў у Данбасе. Парашэнка адхіляе гэта ідэю і патрабуе размяшчэння міратворцаў на ўсёй тэрыторыі, якая знаходзіцца пад кантролем баевікоў аж да мяжы з Расіяй.
Паводле слоў прэзідэнта Украіны, "трохгадовая вайна з Расіяй — гэта 10 тысяч забітых, 7 адсоткаў акупаванай ўкраінскай тэрыторыі, 20 адсоткаў ўкраінскай эканомікі — захопленай, знішчанай ці проста выкрадзенай".
Паводле Deutsche Welle