Колькасць загінуўшых у выніку абстрэлу ў Марыўпалі дасягнула 30 чалавек

Колькасць загінуўшых у выніку абстрэлу ў Марыўпалі дасягнула 30 чалавек. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі па спасылкай на дадзеныя дэпартамент аховы здароўя па стане на 17:30.



mariupol_shelled.jpg

«У выніку абстрэлу жылых кварталаў Марыупаля ў суботу раніцай з боку тэрыторыі, часова акупаванай так званай ДНР, на месцы загінулі 23 чалавекі, у тым ліку адно дзіця. Яшчэ 93 чалавекі пацярпелі, у тым ліку 8 дзяцей. 75 параненых ў стане рознай цяжкасці цяпер знаходзяцца ў бальніцах горада. У бальніцы памерлі яшчэ сем чалавек, з іх адно дзіця», — гаворыцца ў паведамленні.
Такім чынам, агульная колькасць загінулых дасягнула 30 чалавек, з іх 2 дзяцей — дзяўчынка 15 гадоў і хлопчык 5 гадоў.
Нагадаем, сёння, 24 студзеня, каля 09:00 баевікі абстралялі з сістэм залпавага агню жылыя раёны на ўсходзе Марыупаля. Колькасць пацярпелых і забітых мірных грамадзян пастаянна ўдакладняецца. Раней пракуратура кваліфікавала абстрэл горада як тэракт. У Мінабароны заявілі, што баевікі падцягваюць новыя сістэмы залпавага агню БМ-21 «Град» да Марыупаля.
rbc.ua