Заява прэзідэнта Украіны ў сувязі з тэрарыстычным актам у Марыўпалі
Крывавае забойства прарасійскімі тэрарыстамі дзесяткаў мірных людзей, і раненні амаль ста мірных жыхароў Марыупаля не проста тэрарыстычным актам. Гэта — злачынства супраць чалавечнасці, падсуднае Гаагскаму трыбуналу.
Адкрыўшы прыцэльны агонь па жылых кварталах Марыупаля, баевікі працягнулі чаргу тэрарыстычных актаў, сярод якіх толькі за апошнія дні — расстрэл пасажырскага аўтобуса пад
Валнавахай і забойства людзей на прыпынку і ў тралейбусе ў Данецку, агонь па жылых кварталах многіх гарадоў і вёсак.
Схіляю галаву перад памяццю ўсіх, хто загінуў і сёння, і раней.
Так званы наступ тэрарыстаў — гэта іх атака супраць мірных жыхароў Данбаса. Украінскія воіны, рызыкуючы жыццём, абараняюць мірных суайчыннікаў і даюць годны адпор сепаратысцкай
сволачы па ўсіх азімутах.
Міжнародная кааліцыя ў падтрымку Украіны павінна даць рашучы адпор злачынствам тэрарыстаў, узмацніць ўсе формы ціску на тых, хто іх спансіруе і ўсебакова падтрымлівае. Менавіта пра гэта я казаў
у Эр-Рыядзе і па тэлефоне з лідэрамі вядучых краін свету, і цяпер тэрмінова вяртаюся ва Украіну для правядзення пасяджэння СНБА для рашучай каардынацыі дзеянняў у сувязі з гэтым жахлівым
злачынствам.
Цывілізаваныя краіны павінны яшчэ больш аб'яднаць намаганні і спыніць распаўзанне тэрарыстычнай пагрозы. Так званыя «ДНР» і «ЛНР» павінны быць
прызнаныя тэрарыстычнымі арганізацыямі.
Надыходзіць час называць па імені і іх заступнікаў. Любая дапамога баевікам, пастаўкі зброі, тэхнікі і добра трэніраванай жывой сілы — хіба гэта не з'яўляецца падтрымкай
тэрарызму, нагляднай для ўсяго свету?
Мы за мір, але выклік ворага — прымаем. Будзем абараняць сваю Радзіму так, як належыць сапраўдным патрыётам. І да поўнай перамогі.
Я звяртаюся да жыхароў Данбаса, да ўсіх грамадзян Украіны, якія пакутуюць ад тэрарыстаў і агрэсара: як прэзідэнт Украіны я зраблю ўсё, каб абараніць кожнага грамадзяніна, каб спыніць боль і
пакуты, каб вярнуць мір і спакой у кожную ўкраінскую сям'ю — ад Львова да Луганска , ад Чарнігава да Керчы.
Аб'яднаўшы нашы намаганні, мы абаронім нашу свабоду!
president.gov.ua