Літоўцы правалілі рэферэндум аб продажы зямлі
На ўчасткі прыйшлі толькі 15% выбарцаў.
Прадаецца ўчастак
Супраць рэферэндуму агітавалі кіраўнікі краіны. На іх думку, перамога плебісцыту аб забароне продажу зямлі замежнікам можа зменшыць інвестыцыйную прывабнасць краіны і парушыць яе забавязанні ў
Еўрасаюзе.
Літоўцы прагаласавалі нагамі. На ўчасткі прыйшлі менш за 15% выбарцаў. Прычым «за» прагаласавалі ўсяго 268 тысяч — менш за 300 тысяч подпісаў за правядзенне рэферэндуму,
якія нібыта назбіралі арганізатары.
Прэзідэнтка Даля Грыбаўскайце на рэферэндум хадзіла, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак, але пра месца і час галасавання не паведамляла, а таксама не зрабіла выхаду да прэсы. Такім
далікатным спосабам яна выказала сваю нязгоду з прапановамі ініцыятараў апытання.
Хоць беларуская канстытуцыя прадугледжвае права грамадзянаў склікаць рэферэндум шляхам збору подпісаў, арганізаванага зборам подпісаў у Беларусі не было ні разу.
Ведамства спадарыні Ярмошынай кожны раз адмаўляецца зарэгістраваць ініцыятыўныя групы, якія маюць намер сабраць подпісы, неабходныя для плебісцыту.
Так здарылася, напрыклад, у пытаннях аб пабудове АЭС і аб дэмакратызацыі заканадаўства.
nn.by