МЗС Літвы: Усе палітвязні Беларусі павінны выйсці на свабоду
Вільня настойвае на вызваленні палітычных вязняў рэжыму Лукашэнкі.
Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус. На сустрэчы з беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім, якая адбылася ўчора ў Вільні, ён падкрэсліў, што ўсе палітычныя зняволеныя ў
Беларусі павінны быць вызваленыя, піша ru.DELFI.lt.
«На вашу долю выпалі вялікія выпрабаванні. А ваша гісторыя была для нас і нашых ведамстваў урокам, які каштаваў дорага. Спадзяемся, што вы будзеце працягваць сваю
працу», — сказаў міністр былому беларускаму палітвязню.
Нагадаем, пасля зняволення, якое доўжыўся амаль тры гады, Алесь Бяляцкі быў вызвалены датэрмінова на мінулым тыдні. Ён знаходзіўся ў зняволенні з 2011 года.