Літва заблакавала выдзяленне сродкаў Беларусі ў рамках праграмы ЕС

У МУС Літвы асцерагаюцца, што ўрад Беларусі будзе выкарыстоўваць гэтыя сродкі не па прызначэнні.

Чарговы марш у Мінску 4 кастрычніка, аўтар Дзмітрый Дзмітрыеў

Чарговы марш у Мінску 4 кастрычніка, аўтар Дзмітрый Дзмітрыеў


Улады Літвы заблакавалі выдзяленне фінансавання Беларусі ў межах праграмы Еўрасаюза па транспамежнаму супрацоўніцтву. Пра гэта ў сераду паведаміла агенцтву Reuters прадстаўнік МУС Літвы Бажэна Забароўска-Здановіч.
"Усе выплаты былі спыненыя да атрымання ад Еўракамісіі тлумачэнняў па відавочным рызыкам", — сказала яна. Па словах прадстаўніка МУС, адзін з замарожаных плацяжоў складаў каля €3 млн.
Паводле Бажэны Забароўска-Здановіч, выплаты былі спыненыя неадкладна пасля абвастрэння сітуацыі ў Беларусі з боязі, што ўрад краіны будзе выкарыстоўваць іх не па прызначэнні.
Праграма супрацоўніцтва разлічаная на развіццё рэгіёнаў на мяжы паміж Беларуссю, Літвой і Латвіяй. ЕС планаваў вылучыць на яе €18,4 млн у 2020 годзе, €10,7 млн у 2021 годзе і €3,5 млн у 2022-2024 гадах.
Еўрасаюз з 2 кастрычніка ўвёў санкцыі ў дачыненні да прыкладна 40 афіцыйных асоб Беларусі, адказных "за фальсіфікацыю выбараў і парушэнне правоў чалавека". Краіны Балтыі ў канцы верасня зацвердзілі ўласны спіс санкцый супраць Беларусі, у які ўвайшлі 100 службовых асоб.