Літва ўвяла аплату за праезд расійскіх грузавікоў

Падставай для гэтага стаў пачатак дзеяння сістэмы збору платы з фураў на тэрыторыі РФ.



ffbfa635a2.jpg

Улады Літвы прынялі рашэнне ўвесці плату за праезд па летувіскіх дарогах для зарэгістраваных у Расіі грузавікоў. Падставай для гэтага стаў пачатак дзеяння сістэмы збору платы з фураў на тэрыторыі РФ.

Як паведамляе Міністэрства транспарту і сувязі Літвы, з грузавікоў замежных аўтаперавозчыкаў у Літве дарожны збор спаганяецца з 2005 года, аднак расійскія дальнабойнікі ад яго былі вызваленыя ў адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем 1993 года. Аналагічнай ільготай паводле той жа дамовы карысталіся і літоўскія грузавікі ў Расіі.

"Расія ўвяла федэральную дарожную плату для літоўскіх перавозчыкаў, хоць паводле двухбаковага пагаднення перавозчыкі дзвюх краін былі вызваленыя ад такіх збораў. Для перавозчыкаў павінны быць створаны роўныя ўмовы, таму аналагічная плата будзе спаганяцца і ў Літве", — патлумачыў намеснік міністра транспарту і сувязі Саўлюс Гірдаўскас.

Новы збор пачнуць спаганяць з расійскіх грузавікоў з 15 снежня 2015 года. 

Цяпер кошт сутачнага праязнога, што дае права грузавікам перасоўвацца па аўтамагістралі ў Літве, складае 11 еўра, кошт тыднёвага праязнога — ад 37 да 52 еўра (гэта залежыць ад таго, якому экалагічнаму класу адпавядае грузавік). Гадавы праязны абыдзецца ў суму ад 753 да 1071 еўра.

www.radyjo.net