«Левада-цэнтр»: 45 % расіян называюць ахвяры сталінскай эпохі апраўданымі

З 2012 года значна ўзрасла колькасць расіян, якія лічаць апраўданымі ахвяры сталінскай эпохі. Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання «Лявада-цэнтра». Калі 3 гады таму чалавечыя страты ў эпоху Сталіна апраўдвалі 25 % жыхароў Расіі, то зараз — 45 %. Супрацьлеглага пункту гледжання прытрымліваецца 41 % расіян (у 2012 годзе — 60 %).



get_img143.jpg

Па словах эксперта «Лявада-цэнтра» Карыны Піпіі, стаўленне рэспандэнтаў да Сталіна моцна вагаецца ў залежнасці ад іх адукацыйнага ўзроўню: так сярод расіян з адукацыяй ніжэй сярэдняй павагу да Сталіна адчуваюць 43 %. «Сярод асоб з вышэйшай адукацыяй доля рэспандэнтаў, якія дэкларуюць паважную ацэнку, практычна ў два разы менш», — адзначыла Піпія.

Магчымую ўстаноўку помнікаў Сталіну падтрымліваюць у асноўным жыхары сельскай мясцовасці, у той час як кожны другі апытаны масквіч выказаўся супраць манументаў «правадыру народаў». У цэлым жа да ідэі ўстаноўкі помнікаў 37 % расіян ставяцца станоўча, 25 % адмоўна, а 29 % да гэтага пытання абыякавыя.

"Новая газета"