Лонданскія аўтобусы пераводзяць на паліва з кавы

Лонданскія аўтобусы пераводзяць на кававае біяпаліва. З дапамогай біяпаліва маюць намер знізіць узровень забруджвання паветра.

Фота: Albawaba

Фота: Albawaba

У Лондане знакамітыя гарадскія аўтобусы пераводзяць на біядызельнае паліва, якое выраблена з кававай гушчы, перадае “Times”. Выкарыстоўваць біяпаліва мясцовыя ўлады плануюць з мэтай знізіць забруджванне паветра.

Аднак дадзены выпадак стане першым, калі задзейнічаць будуць кававыя адходы, якія прадукуюцца англійскай сталіцай больш чым дастаткова.

Перапрацоўкай кававай гушчы прамысловым спосабам займаецца стартап bio-bean, які быў створаны прадпрымальнікам Артурам Кеем. Кампанія прадае сваю прадукцыю брытанскім кампаніям, якія выкарыстоўваюць яе для ацяплення будынкаў, а таксама ў якасці паліва для аўтамабіляў.

Вядома, што працуе ў стартапе найбуйнейшы брытанскі землеўладальнік, а таксама адзін з найбагацейшых людзей краіны герцаг Вестмінстэрскі Х'ю Рычард Луіс Гросвенар.

 Паводле Корреспондент.net