Макрон анансаваў будаўніцтва 14 атамных рэактараў

Прэзідэнт Францыі Макрон заявіў пра перазапуск французскай атамнай энергетыкі і анансаваў будаўніцтва шасці новых атамных рэактараў тыпу EPR2 да 2045 года і яшчэ восем у наступныя гады. Адметна, што перад выбарамі прэзідэнта Францыі ў 2017 годзе Макрон абяцаў скараціць аб'ём ядзернай энергетыкі ў краіне, паведамляе korrespondent.net.

2710437.jpg

Шэсць атамных рэактараў новага тыпу будуць пабудаваны ў перыяд з 2035 па 2045 год, агульны кошт будаўніцтва складзе каля 50 мільярдаў еўра. Першыя два рэактары будуць узведзены ў Пенлі (Дэпартамент Прыморская Сена), яшчэ два — у Гравеліне (Дэпартамент Нор), два рэактары з'явяцца на ўчастку ў Трыкастэне (Дром-Ваклюз) або Бюже (Эн).

На гэтым Макрон не спыніўся — ды прапанаваў пасля 2050 года пабудаваць восем дадатковых рэактараў EPR, па два — кожныя пяць гадоў, у перыяд з 2045 па 2065 год. Агульны кошт гэтых 14 рэактараў — 100 мільярдаў еўра.

Цяпер Францыя мае самую вялікую ў свеце колькасць атамных энергаблокаў пасля ЗША, яны забяспечваюць больш 70% яе патрэбаў у электраэнергіі. На сённяшні дзень яны значна састарэлі, і 12 рэактараў з 56 цяпер не працуюць.

Дарэчы, цікава, што перад выбарамі прэзідэнта Францыі ў 2017 годзе Эманюэль Макрон абяцаў скараціць аб'ём ядзернай энергетыкі ў краіне. Змена яго пазіцыі, па словах французскага прэзідэнта, звязана з неабходнасцю забяспечыць энергетычную незалежнасць краіны і попыт на электраэнергію, які ўвесь час расце.