Мармоны ў ЗША пратэстуюць супраць дыскрымінацыі аднаполых пар
Сотні мармонаў у амерыканскім штаце Юта вырашылі выйсці з царкоўнай абшчыны ў знак пратэсту супраць палітыкі царквы ў дачыненні да аднаполых пар і іх дзяцей. Адпаведныя лісты былі накіраваныя кіраўніцтву царквы.
Фота vk.com
На мінулым тыдні Царква Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён ухваліла новыя правілы ў дачыненні да вернікаў, якія знаходзяцца ў аднаполых шлюбах. Іх было вырашана адлучыць ад царквы, а іх дзяцей не хрысціць да паўналецця, паведамляе www.bbc.com.
Царква мармонаў мае вялікі ўплыў у штаце. Большасць заканадаўцаў Юты — мармоны. У штаце ўжо пэўны час абмяркоўвалі прыняцце законапраекту, які б забараніў у Юце дыскрымінацыю па прыкмеце сексуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці пры прыёме на працу, паведамляе upogau.org.
Каля паловы насельніцтва штата Юта — мармоны. Згодна з уласным падліках Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён, колькасць яе прыхаджан па ўсім свеце перавысіла 13 мільёнаў, каля 6,7 мільёна жывуць за межамі ЗША.