Расіяне збіраюць подпісы пад петыцыяй за нанясенне ядзернага ўдару па ЗША

Расіяне называюць ядзерную вайну «самым страшным сном чалавецтва», аднак пачалі збор подпісаў пад петыцыяй за нанясенне ядзернага ўдару па ЗША.



yad.jpg

Фота з сайта belprauda.org

«Што такое ядзерны выбух і ў каго ёсць шанец выратавацца? Унікальныя гісторыі тых, хто бачыў «грыбок» выбуху на свае вочы, а таксама тых, хто стварыў ядзерную бомбу. І самае парадаксальнае: як так атрымалася, што ядзерная зброя для многіх краін — адзінае выратаванне ад вайны?»

Менавіта такім спосабам жыхары «адзінай краіны, якая можа пераўтварыць ЗША ў радыеактыўны попел» прапаноўваюць націснуць на Белы дом.

На момант напісання публікацыі пад петыцыяй падпісаліся 163 асобы.

Відавочна, некаторыя ўсурё’з успрынялі жартаўлівае пытанне амерыканскага пранкера Марка Дайса пра прэвентыўны ядзерны ўдар па Расіі, якое ён зладзіў у Каліфорніі сёлета ў ліпені.

Тады «план прэзідэнта Абамы пацвердзіць ролю ЗША як супердзяржавы» адмовіўся падпісаць толькі адзін мінак.

belsat.eu