Місія АБСЕ заклікае спыніць агонь у Шырокіна. Сітуацыя катастрафічная

Кіраўнік маніторынгавай місіі АБСЕ ва Украіне амбасадар Эртугрул Апакан заклікае бакі неадкладна спыніць баявыя дзеянні ў пасёлку Шырокіна, што паблізу Марыупаля.



vaina.jpg

"Я глыбока расчараваны тым, што пры росце ўзроўню смяротнасці і траўматызма сярод грамадзянскага насельніцтва, "цішыня", якая пераважала ў Шырокіна на працягу двух дзён, перарвалася", — сказаў Апакан, паведамляе місія.

Дыпламат заклікаў "усе бакі неадкладна суняць сваю зброю і дазволіць жыхарам Шырокіна вярнуцца дадому і да мірнага жыцця".

"Бакі павінны выконваць мінскія пагаднення, каб забяспечыць максімальна дарожную карту для станаўлення міру на ўсходзе Украіны. Занадта доўга невінаватыя жанчыны, мужчыны і дзеці пакутуюць", — сказаў Эртугрул Апакан.

Ён таксама канстатаваў, што калі місія АБСЕ нарэшце атрымала доступ да пасёлка 26 сакавіка, яны ўбачылі там катастрафічную сітуацыю. "Няма ніводнага будынка, які б не зачапіла шматтыднёвая стральба".