«Мне сорамна за вас, унукі». У Навасібірску затрымалі ўдзельніка шэсця «Несмяротны полк»
У расійскім Новасібірску на шэсці «Несмяротны полк» затрымалі мясцовага жыхара Уладзіміра Салцеўскага.
![navasibirsk_szesce.jpg navasibirsk_szesce.jpg](/img/v1/images/navasibirsk_szesce.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Уладзімір
Салцеўскі прыйшоў на акцыю з плакатам «Мне сорамна за вас, унукі. Мы ваявалі за
мір, вы выбралі вайну» і «Перамаглі той фашызм, пераможам і гэты».
Навасібірац распавёў, што яго «вывалаклі «з калоны» некаторыя ўдзельнікі з Z-сімволікай» і перадалі паліцыянтам.
Затрыманага збіраюцца абвінаваціць паводле артыкула аб атаясамленні дзеянняў кіраўніцтва СССР з дзеяннямі нацысцкай Германіі (Частка 1 артыкула 13.48 КаАП).
Паводле УНІАН