На вуліцах Барселоны з'явіліся белыя мядзведзі (фота)

Мастакі намалявалі арктычнае графіці на сцяне даўжынёй больш за 600 метраў.

125231_216131.jpg


Асноўная мэта графіці — прыцягнуць увагу грамадскасці да пагрозы, якая навісла над домам белых мядзведзяў, маржоў, кітоў, паведамляе «Грынпіс». З-за змянення клімату Арктыка награваецца ўдвая хутчэй, чым планета ў сярэднім, і хутка губляе лядовае покрыва.

125230_216141.jpg


Паводле дадзеных са спадарожнікаў, плошча лядовага покрыва Арктыкі па стане на 24 сакавіка 2016 года склала 14,52 млн км2. Годам раней гэты паказчык быў роўны 14,54 млн км2.

125232_216129.jpg


Арктыка — глабальны індыкатар змены клімату. Яна награваецца ў два разы хутчэй, чым астатняя частка планеты, і з 1980 года Зямля страціла прыкладна 40% яе ледзянога покрыва. У 2015 годзе плошча марскога лёду ў Арктыцы дасягнула свайго гадавога мінімуму. Гэта значэнне стала чацвёртым самым нізкім за ўсю гісторыю назіранняў.


Дарэчы, любы жадаючы можа далучыцца да руху па абароне Арктыкі.
Паводле Зялёнага парталу