На поўдні Расіі пачаліся буйныя артылерыйскія вучэнні

На поўдні Расіі пачаліся буйныя вучэнні ракетных войскаў і артылерыі, паведамляюць агенцтвы са спасылкай на прэс-службу Паўднёвай ваеннай акругі.



105.jpg

"Пачаліся палявыя выхады ракетных войскаў і артылерыі на 19 палігонах", — адзначылі ў ведамстве.

Вучэнні таксама будуць праходзіць на расійскіх вайсковых базах ў Арменіі, у Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, а таксама ў анэксаваным Крыме.

У вучэннях возьмуць удзел каля васьмі тысяч вайскоўцаў і больш за 1,5 тысячы адзінак ваеннай тэхнікі.
Паведамляецца, што ў ходзе планавых вучэнняў ваенныя правядуць стральбы па адзінкавым і групавым цэлям з найноўшых самаходных гармат "Хоста", а таксама рэактыўных сістэм залпавага агню "Тарнада-Г".

ВВС