У Расіі судзяць цяжарную дзяўчыну за рэпост зварота украінцаў да расіян

У Іванава (Расія) судзяць 20-гадовую актывістку Лізавету Красікаву за рэпост на сваёй старонцы ў "ВКонтакте" допісу з групы Anarcho News "Зварот украінцаў да народаў Расіі".  



censored.gif

Красікаву (у сацсетках яна выступае пад імем Лізавета Лісіцына) абвінавачваецца па частцы 1 артыкула 280 КК РФ (публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці). Санкцыя прадугледжвае да чатырох гадоў калоніі.
Пракурор запатрабаваў для падсуднай штраф 100 тысяч рублёў з трохгадовай растэрміноўкай выплаты. У якасці змякчальнай абставіны дзяржаўны абвінаваўца прасіў суд ўлічыць цяжарнасць падсуднай.
Сама актывістка віну не прызнае. У сваім выступе яна падкрэсліла, што «абвінавачанне будуецца выключна на фантазіі следчага, ніякіх пэўных доказаў не прадстаўлена», праведзеная следствам псіхолага-лінгвістычная экспертыза даверу ў яе таксама не выклікае.
Абарона Красікава адзначыла, што ўсе абвінавачванне грунтуецца на паказаньнях засакрэчаных сведак, якія, выступаючы ў судзе, адмовіліся адказваць на пытанні абароны.
Крымінальная справа супраць Лізаветы Красікава была заведзеная яшчэ вясной мінулага года пасля таго, як 2 сакавіка 2014 г яна зрабіла репост публікацыі з ВК-супольнасці Anarcho-News. Паведамленне было прысвечана падзеямі ва Украіне. Ананімныя аўтары заклікалі не лічыць сябе русафобамі і агентамі ЗША і звярталіся да расіян з заклікам пачаць масавыя акцыі пратэсту.
Раней паведамлялася, што за репост гэтага ж паведамлення, але з групы ў ВК "Правага сектара" судзяць палітолага з "Дэмакратычнага выбару" Канстанціна Жарынава. Блогеру пагражае ад штрафу да чатырох гадоў рэальнага пазбаўлення волі.
Паводле "Каспаров.ру"