Нарвегія апярэдзіла Расію па пастаўках газу ў Еўропу

Нарвегія ў першым квартале 2015 абышла Расію па аб'ёмах паставак газу ў Заходнюю Еўропу, піша The Local. Тым самым Еўрасаюз пацвердзіў свае намеры адмовіцца ад расійскага газу, адзначае выданне.



gassco.jpg

У перыяд са студзеня па сакавік гэтага года газавы аператар Gassco экспартаваў 29,2 мільярда кубаметраў газу, у той час як «Газпром» толькі 20,29 млрд кубаметраў.
Адзначаецца, што тэндэнцыя да скарачэння імпарту пачалася ў апошнім квартале 2014 года, калі Расія прадала ў рэгіён 19,8 млрд кубаметраў блакітнага паліва, а Нарвегія — 29,5 млрд кубаметраў.
lenta.ru