«Еўрабачанне-2015»: Швецыя перамагла, Расія — другая

Сёння ў Вене былі агучаныя вынікі штогадовага музычнага конкурсу «Еўрабачанне». Пераможцам стаў швед Монс Зелмерлёў з песняў «Heroes», ён набраў 365 балаў.



mans_zelmerlow.jpg

Другое месца дасталося расіянцы Паліне Гагарынай. Адметна, што гэтую выканаўцы падтрымлівала леташняя пераможца аўстрыйка Канчыта Вурст. Гагарына набрала 303 балы.
Беларусы 12 балаў аддалі Расіі, а 10 — Швецыі. Цікава, што вынікі ад Расіі абвяшчаў беларус Дзмітрый Шэпелеў.
Трэцяе месца дасталося Італіі выканаўцам Il Volo з песняй Grande amore. У італьянцаў 292 пункты.
Гэта шостая перамога Швецыі на «Еўрабачанні».


nn.by