Пераможца «Еўрабачання» прысвяціў песню ахвярам школьных хуліганаў

Монс Зелмерлёў распавёў на прэс-канферэнцыі, што выкананая ім у фінале песня Heroes была навеяная здзекаваннямі ў школе.



bullying_in_school.jpg

З дапамогай яе ён хацеў бы падтрымаць падлеткаў, якія пераследуюцца хуліганамі. Пра гэта паведамляе РІА «Новости».
Монс Зелмерлёў растлумачыў, што песня стваралася на падставе падзей яго жыцця, калі яго крыўдзіў школьны хуліган, і ніхто з сяброў не спрабаваў яму дапамагчы. Гэта працягвалася да таго часу, пакуль з іншай школы не перавёўся падлетак, які яго падтрымаў.
«Мы ўсе — героі, незалежна ад таго, хто мы і каго мы любім. Я думаю, што мы павінны абараняць слабых ў грамадстве, падтрымліваць іх», —  сказаў Зелмерлёў.
Спявак, чыё поўнае імя Монспетэр, прызнаўся таксама, што калі аб'яўлялі вынікі, ён не адразу зразумеў, што выйграў і быў упэўнены ў тым, што перамогуць Расія або Італія. Калі ён зразумеў, што заваяваў першае месца, то не змог стрымаць слёзы.
Зелмерлёў атрымаў па выніках галасавання гледачоў і журы 365 балаў. Расійская выканаўца Паліна Гагарына, якая набрала 303 балы, заняла другое месца. На трэцім месцы італьянская група Il Volo, якая набрала 292 балы.
Зелмерлёў нарадзіўся ў Лундзе ў 1986 годзе ў сям'і лекараў. Ён спяваў у школьным хоры, а ў 16 гадоў адыграў у мюзікле Эндру Лойда Уэбера «Іосіф і яго дзіўны рознакаляровы плашч сноў», які быў паказаны ў Мальмё. У 2007 годзе заняў трэцяе месца на галоўным нацыянальным конкурсе Швецыі Melodifestivalen, а ў 2015 годзе здолеў заваяваць перамогу. На сённяшні дзень у Зелмерлёва выйшла шэсць альбомаў і некалькі сінглаў.