Джон Макейн: Пуцін дагэтуль не заплаціў за агрэсію супраць Украіны
Амерыканскі сенатар Джон Макейн мяркуе, што РФ павінна будзе заплаціць высокую цану за агрэсіўныя дзеянні на тэрыторыі Еўропы.

Амерыканскі сенатар Джон Макейн упэўнены ў тым, што Расія будзе працягваць весці агрэсіўныя дзеянні на тэрыторыі Еўропы. Палітык падкрэслівае, што да гэтага часу прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін не
заплаціў за анэксію Крыма і дэстабілізацыю Усходняй Украіны.
«Я не лічу, што ён (Пуцін — рэд.) нясе нейкую пагрозу
для Польшчы, бо Польшча — вельмі моцная дзяржава. Аднак я думаю,
балтыйскія краіны падвяргаюцца сур'ёзнаму ціску з яго боку. Калі ён рэалізуе свае планы ў гэтых краінах і ў Малдове, узрасце яго апетыт і на іншыя тэрыторыі», — мяркуе амерыканскі палітык.
«Расія павінна адказаць за сваю агрэсію і заплаціць за яе больш высокую цану», — заявіў амерыканскі сенатар.
Дзеянні Пуціна ў Украіне Макейн назваў «ганебнымі».
radiopolsha.pl