Насельніцтва Кітая перавысіла 1,4 мільярда чалавек
У Кітаі падлічылі насельніцтва. Цяпер агульная колькасць жыхароў Кітая складае 1 мільярд 400 мільёнаў 50 тысяч чалавек.

Фота regnum.ru
Колькасць насельніцтва Кітая, калі не ўлічваць спецыяльныя адміністрацыйныя раёны Ганконг, Макаа і Тайвань, да канца 2019 года вырасла на 4,67 мільёна чалавек — і цяпер складае больш за 1,4 мільярда, паведамляе Дзяржаўнае статыстычнае бюро КНР.
У 2018 годзе насельніцтва Кітая вырасла на 5,3 мільёна чалавек. У 2019 года ў краіне налічылі 14,65 мільёна нованароджаных, каэфіцыент нараджальнасці дасягнуў 10,48 на тысячу чалавек.
У гэтым жа годзе ў Кітаі памерлі 9,98 мільёна чалавек, а каэфіцыент смяротнасці дасягнуў 7,14 на тысячу. Натуральны прырост насельніцтва трымаецца на ўзроўні 3,34 на тысячу чалавек.
Колькасць мужчын вырасла да 715,27 мільёна, а жанчын — да 684,78 мільёна чалавек.
Агульная колькасць жыхароў Кітая цяпер складае 1 мільярд 400 мільёнаў 50 тысяч чалавек.
Паводле korrespondent.net