Навальны выпусціў фільм пра палац Пуціна ў Геленджыку. Кошт апартаментаў 1,35 млрд долараў (відэа)
Відэа расійскі апазіцыянер запісаў яшчэ да вяртання на радзіму. За гадзіну фільм праглядзелі амаль 500 тысяч чалавек.
«Гэта відэа Навальны запісаў да свайго вяртання ў Расію, — гаворыцца ў перадмове. — Але мы адразу дамовіліся, што выпусцім яго пасля: Аляксей не хацеў, каб галоўны герой гэтага расследавання Уладзімір Пуцін думаў, што мы яго баімся і пра яго самы вялікі сакрэт распавядаем з-за мяжы.
Сёння вы ўбачыце тое, што лічыцца немагчымым ўбачыць
паблізу. Разам з намі зойдзеце туды, куды нікога не пускаюць. Мы трапім у госці
да Пуціна. На свае вочы пераканаемся ў тым, што гэты чалавек у сваёй цязе да
раскошы, да багацця з'ехаў з глузду зусім. Даведаемся, чыімі грашыма і як фінансуецца
гэтая раскоша. І як на працягу апошніх 15 гадоў даецца самы вялікі хабар у
гісторыі і будуецца самы дарагі ў свеце палац».
Аляксей Навальны быў затрыманы ў аэрапорце, куды прыляцеў пасля 5-месячнага лячэння ў Германіі. Там ён апынуўся пасля спробы атручвання «Навічком». 18 студзеня Навальны быў арыштаваны і змешчаны ў СІЗА.
Нагадаем, прыхільнікі Навальнага заклікаюць расіян да масавых мітынгаў 23 студзеня.