Адвакат Лабсанг Сангей афіцыйна заступіў на пасаду лідара тыбецкага ўраду ў выгнанні. Прэм’ерам ён стаў па выніках праведзеных у сакавіку выбараў сярод сяброў тыбецкай дыяспары па ўсім
свеце. Паколькі раней пасада прэм’ера належала Далай-ламе, то фармальна Лабсанг цяпер узначаліць увесь тыбецкі рух. Аднак слаба верыцца ў тое, што ён зможа цалкам замяніць 76-гадовага
Далай-ламу, які з’яўляецца жывым сімвалам супраціву тыбетцаў супраць кітайскай каланізацыі. Хутчэй за ўсё, Лабсанг будзе выконваць нейкія тэхнічныя функцыі, якія раней мусіў выконваць
Далай-лама. Цікава, што новы тыбецкі прэм’ер не толькі не нарадзіўся ў Тыбеце, аднак нават ніколі там не жыў. Аднак гэта, па яго словах, не будзе перашкаджаць яму змагацца за свабоду
гістарычнай радзімы. Калі меркаваць па першых інтэрв’ю новага кіраўніка ўраду, ён палітык-рэаліст. Першай задачай лічыць не аднаўленне незалежнасці Тыбету, а пашырэнне яго аўтаноміі ў
складзе КНР.
Па матэрыялах «Lewica» (Польшча)
Індыя. Далай-лама абраў пераемніка
- Замежжа
- 19-08-2011
Адвакат Лабсанг Сангей афіцыйна заступіў на пасаду лідара тыбецкага ўраду ў выгнанні. Прэм’ерам ён стаў па выніках праведзеных у сакавіку выбараў сярод сяброў тыбецкай дыяспары па ўсім
свеце. Паколькі раней пасада прэм’ера належала Далай-ламе, то фармальна Лабсанг цяпер узначаліць увесь тыбецкі рух. Аднак слаба верыцца ў тое, што ён зможа цалкам замяніць 76-гадовага
Далай-ламу, які з’яўляецца жывым сімвалам супраціву тыбетцаў супраць кітайскай каланізацыі. Хутчэй за ўсё, Лабсанг будзе выконваць нейкія тэхнічныя функцыі, якія раней мусіў выконваць
Далай-лама.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: