Не толькі Навальны. У Расіі памёр яшчэ адзін палітвязень

Ігар Пакусін быў асуджаны за «падрыхтоўку да дзяржаўнай здрады». Паходзіў з Украіны.

Фота з сацсетак

Фота з сацсетак

У Краснаярскай калоніі памёр абаканскі грамадскі дзеяч Ігар Пакусін, асуджаны на 8 гадоў за «падрыхтоўку да дзяржздрады», паведаміла выданне «Сібір.Рэаліі».

61-гадовы палітвязень памёр 11 чэрвеня. Прычына смерці пакуль не паведамляецца.

У студзені 2024 года суда ў Абакане прызначыў Пакусіну 8 гадоў і 1 месяц калоніі, прызнаўшы яго вінаватым у спробе перайсці на бок УСУ. Пракуратура прасіла для Пакусіна меншы тэрмін — 7 гадоў і 1 месяц у калоніі.

Упершыню Пакусіна, які нарадзіўся і вырас ва Украіне, затрымалі ў траўня 2022 года-па падазрэнні ў псаванні банэраў у падтрымку вайны. Яму ставілі ў віну крымінальны артыкул пра вандалізм за тое, што ён абліў жоўтай і сіняй фарбай банер з літарай Z і напісаў «Слава Украіне» на сцяне музея ў Абакане, дзе да гэтага з'явіўся светлавы экран з літарай Z.

Пакусіну прызначылі падпіску аб нявыездзе. У ліпені таго ж года яго затрымалі зноў-у краснаярскім аэрапорце «Емяльянава» — і пасадзілі пад хатні арышт.

7 снежня яму прызначылі паўгода ўмоўна па справе аб вандалізме. Ужо на наступны дзень яго затрымалі зноў — ужо па справе аб дзяржздрадзе. Праз паўгода ў ФСБ вырашылі, што ў краснаярскім аэрапорце ён спрабаваў пакінуць краіну, каб далучыцца да УСУ.


Глядзіце таксама

У снежні ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу паводле артыкула аб замаху на дзяржздраду. Паводле версіі ФСБ, мужчына спрабаваў пакінуць краіну, каб далучыцца да ўзброеных сіл Украіны. Пазней артыкул перакваліфікавалі на «прыгатаванне да дзяржздрады». У справе фігуравалі размовы Пакусіна з сябрамі, у якіх ён прызнаўся, што хоча паехаць ва Украіну і працаваць у грамадзянскай авіяцыі. Паводле даных крыніцы «Сібір.Рэаліі», блізкай да сям'і Пакусіна, ён не планаваў уступаць ва УСУ, а толькі хацеў з'ехаць з Расіі.

У 2012 годзе Пакусін ладзіў адзіночныя пікеты ў Абакане з патрабаваннем перагледзець справу сына, якога асудзілі за збыт наркотыкаў. Пакусін абвінавачваў суд у знішчэнні доказаў невінаватасці сына.

Ён арганізаваў грамадскі рух «Доколе», члены якога змагаліся са злоўжываннямі супрацоўнікаў праваахоўных органаў. У прыватнасці, сябры руху сустрэліся з удзельнікамі Савета па правах чалавека пры прэзідэнце РФ, якія прыехалі ў Хакасію пасля масавых скаргаў сваякоў, якія скардзіліся на дрэнную працу следчых.

У 2013 годзе Ігар Пакусін, прадстаўляючы партыю «Парнас», спрабаваў атрымаць рэгістрацыю кандыдата на выбарах дэпутатаў Вярхоўнага савета Хакасіі. Выбаркам адмовіў яму ў рэгістрацыі.

Нагадаем, 16 лютага ў калоніі «Палярны воўк» у Ямала-Ненецкай акрузе пры невысветленных абставінах памёр палітык Аляксей Навальны.

У Беларусі пасля падзей 2020 года ў зняволенні памерла не менш за шэсць палітвязняў — Вітольд Ашурак, Алесь Пушкін, Ігар Леднік, Мікалай Клімовіч, Вадзім Храсько, Аляксандр Кулініч.