Пахаванне Аляксея Навальнага: шмат людзей прыйшлі развітацца з палітыкам. Расійскія ўлады падрыхтавалі аўтазакі
Што адбываецца на пахаванні расійскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага: сабралі фота і факты.
Каманда Аляксея Навальнага заклікала грамадзян прыходзіць на службу і пахаванне раней, а жыхароў іншых гарадоў і краін а 19-й пакласці кветкі да мемарыялаў.
![Фота Reuters Фота Reuters](/img/v1/images/cfff612f_6864_418a_8a22_96f4d4a78af3_w650_r0_s.avif?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Reuters
На відэа з пахавання бачныя больш за тысячу людзей, якія прыйшлі на пахаванне Аляксея Навальнага, піша «Радыё Свабода». З раніцы да царквы ў гонар абраза Божай Маці «Суціш мой смутак», дзе а 14-й пачнецца адпяванне Аляксея Навальнага, сцягнулі некалькі дзясяткаў аўтазакаў.
Жывы эфір тэлеканалу «Настоящее время»:
Крыніца: Настоящее Время [ youtube ]
Як можна было пабачыць у ранішняй трансляцыі тэлеканалу «Дождь», аўтазакі прыпаркаваныя ўздоўж дарогі, што вядзе да царквы ў Мар’іне пад Масквой.
![Чарга на развітанне з Навальным. Фота AFP Чарга на развітанне з Навальным. Фота AFP](/img/v1/images/01000000_0a00_0242_a70a_08dc39de25a2_w650_r0_s.avif?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Чарга на развітанне з Навальным. Фота AFP
На Барысаўскіх могілках, дзе плануюць пахаваць расійскага палітыка, з 29 лютага пачалі дзяжурыць супрацоўнікі паліцыі. На ўездзе таксама стаіць аўтамабіль патрульнай службы, машыны маскоўскіх гарадскіх служб і аўтазак.
![На пахаванні Навальнага ў Маскве. Фота AFP На пахаванні Навальнага ў Маскве. Фота AFP](/img/v1/images/26f77053_e82c_4adb_81ed_35903e478917_w650_r0_s.avif?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На пахаванні Навальнага ў Маскве. Фота AFP
Журналісты, як паведаміў тэлеканал «Настоящее время», зафіксавалі некалькіх супрацоўнікаў Цэнтру супрацьдзеяння экстрэмізму (Цэнтру «Э») у цывільным, а каля мэтро «Барысава» — узмоцненыя нарады паліцыі.
Аднак за тры гадзіны да пачатку цырымоніі каля храма ўсё роўна пачалі збірацца людзі.
Калі катафалк прыехаў да царквы і пачалі выносіць труну з целам Навальнага, людзі пачалі пляскаць у далоні і выгукваць: «Аляксей! Аляксей! Аляксей!», «Не прабачым!», «Навальны!», «Расія будзе вольнай!». Прадстаўнікі ягонай каманды паведамілі, што яшчэ патрэбна некалькі хвілін для падрыхтоўкі да службы. Спачатку ў царкву ўвойдуць сваякі, а потым, пэўна, пачнуць запускаць людзей, якія цяпер стаяць у чарзе на развітанне.
![Фота AFP Фота AFP](/img/v1/images/01000000_0a00_0242_87e3_08dc39e103a7_w1023_r1_s.avif?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота AFP
Праз пэўны час прадстаўнікі каманды Аляксея Навальнага паведамілі аб праблемах з сувяззю, у выніку чаго немагчыма атрымаць дакладную інфармацыі аб тым, што адбываецца ўнутры царквы. Вакол царквы ў некалькіх месцах святары іншых цэркваў пачалі чытаць малітву.
Якіх-небудзь інцыдэнтаў у царкве і каля яе не адбылося.
Пасля адпявання ў царкве труну з целам Аляксея Навальнага перамясцілі ў катафалк і павезлі на могілкі для пахавання. Натоўп людзей знёс агароджу і накіраваўся за катафалкам у кірунку могілак.
![Аўтазакі каля царквы ў Мар’іне пад Масквой. Фота AP Аўтазакі каля царквы ў Мар’іне пад Масквой. Фота AP](/img/v1/images/f4b77cf8_73c8_4e5b_add2_11e10d0cc3db_w650_r1_s.avif?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аўтазакі каля царквы ў Мар’іне пад Масквой. Фота AP
Паводле афіцыйнай версіі, Аляксей Навальны памёр у калоніі 16 лютага. Аднак расійскія праваабаронцы кажуць, што Навальнага, магчыма, катавалі перад смерцю, у прыватнасці звязвалі і катавалі холадам.
Гэтую інфармацыю перадалі галоўнаму расследніку смерці Навальнага Хрысту Грозеву. Gulagu.net заклікаў адкласці пахаванне Навальнага і правесці незалежную экспертызу і даследаванні па-за межамі Расіі.
![Фота AP Фота AP](/img/v1/images/f863c5e1_88e5_4ae5_9efd_f4875b97e108_w650_r0_s.avif?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота AP