Смерць Навальнага горш, чым злачынства — гэта вялікая гістарычная памылка

«Яго забілі раней, чым ён змог праявіць сябе, — і ён назаўжды застаўся святым. І ў міфалогіі, і ў гісторыі». Гісторык і палітолаг Уладзімір Пастухоў разважае пра месца ў расійскай гісторыі, якое зойме Навальны і яго забойцы.

boris_hodunov_i_carevicz_dmitrij.jpg

Я планаваў сёння напісаць нешта асабістае пра Навальнага, і нават амаль напісаў. Але потым зразумеў, што гэта менавіта той выпадак, калі «мысль изреченная есть ложь», і адмовіўся ад гэтай ідэі. Замест гэтага я вырашыў напісаць пра іншае.

Уладзімір Пуцін, кажуць, вельмі любіць гісторыю. Вось і я хачу нагадаць пра адну гісторыю, якая пачыналася гадоў гэтак чатырыста таму не так ужо далёка ад Патрыяршых.

Ніхто не ведае, якім кіраўніком мог стаць царэвіч Дмітрый. Добрым ці дрэнным, тыранам або юродзівым на троне. Яго забілі раней, чым ён змог праявіць сябе, — і ён назаўжды застаўся святым. І ў міфалогіі, і ў гісторыі.

Ніхто не ведае дагэтуль, кім менавіта, а галоўнае — па чыім загадзе — быў забіты царэвіч  Дмітрый. Як сказаў бы Небензя: «Вы нам нічога не дакажаце!».

Глядзіце таксама

Магчыма, задоўга да Небензі нешта падобнае казаў і цар-дачаснік Гадуноў, які таемнымі сцежкамі прабраўся з чорнага ўваходу на рускі трон. Але пагалоска трывала звязала гэта забойства з імем цара Барыса.

Цар Барыс быў не толькі хітрым, але і разумным. Можа быць, ён быў адным з самых адораных кіраўнікоў на рускім троне.

Ён здзейсніў шмат слаўных спраў, годных таго, каб нашчадкі ўспаміналі пра яго з павагай. Але ў памяці нашчадкаў ён застаўся толькі забойцам царэвіча Дзмітрыя.

Гэта таўро не згубілася за стагоддзі, яно стала часткай нацыянальнага міфа.

На Пуціне з гэтага часу і на вякі вякоў будзе цяпер ляжаць праклён Гадунова. Што б ён ні зрабіў яшчэ, у канчатковым рахунку ён застанецца ў памяці пакаленняў як «забойца Навальнага». І тут зусім не істотна, забіваў ён на самай справе ці не, даказана яно ці не даказана.

Усё — гісторыя яго прыпячатала, паставіла на ім таўро забойцы.

І скончыць цяперашні кіраўнік Расіі, хутчэй за ўсё, як Гадуноў: нечакана і незразумела. І таксама ніхто нічога не дакажа.

Як сказаў адзін вялікі дыпламат( не Небензя), тое, што здарылася, «горш, чым злачынства — гэта вялікая гістарычная памылка».