Нямецкая выведка: Малайзійскі Боінг збілі прарасійскія сепаратысты
Малайзійскі самалёт Boeing-777 рэйса MH17 над ўсходняй Украінай пацярпеў катарстрофу ў выніку дзеянняў прарасійскіх сепаратыстаў.

Да такой высновы, па інфармацыі нямецкага часопіса Der Spiegel, прыйшла нямецкая выведка.
Прэзідэнт Федэральнай выведвальнай службы Нямеччыны Герхард Шындлер распавёў пра ўсё гэта сябрам парламенцкага кантрольнага органа Бундэстага ФРГ 8 кастрычніка, прадставіўшы грунтоўныя доказы.
Паводле яго слоў, прарасейскія сепаратысты збілі самалёт ракетай, выпушчанай з супрацьпаветранай ўстаноўкі "Бук", якую яны захапілі на адной з украінскіх вайсковых баз.
У выніку гэтых дзеянняў 17 чэрвеня малайзійскі самалёт рэйса MH17, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпура, пацярпеў катастрофу, загінулі 298 чалавек.
Раней бакі, уцягнутыя ў канфлікт на усходзе Украіны, абвінавачвалі ў гэтай трагедыі адзін аднаго.
Нідэрландская камісія, якая працуе над расследаваннем катастрофы, пасля расшыфроўкі запісаў з "чорнай скрыні" ўстрымалася ад таго, каб абвінаваціць каго-небудзь канкрэтна.
У сваю чаргу Федэральная выведвальная служба Германіі прыйшла да пэўнай высновы: як украінскія здымкі, так і расійскае трактаванне падзей, па словах Шындлера, былі сфальсіфікаваныя.
"Гэта былі прарасійскія сепаратысты", — заявіў ён.