У неабвешчанай вайне на Данбасе загінулі больш за 4300 расійскіх байцоў
На тэрыторыі Украіны за час канфлікту на паўднёвым усходзе загінула да 4360 расійскіх вайскоўцаў.
Алена Васільева
Такія дадзеныя апублікавала расійская праваабаронца і заснавальніца інтэрнэт-праекта "Груз 200 з Украіны ў Расію" Алена Васільева.
"Мне ўсё часцей пачынаюць пісаць і тэлефанаваць расійскія афіцэры, якія трапілі ў бяду пад назвай "грамадзянская вайна ва Украіне" ці "вучэнні пад Растовам". Яны старанна аналізуюць сітуацыю на сваіх закрытых форумах. Пры гэтым усе абураюцца абсалютна непрафесійным камандаваннем расійскай войскаў, уведзеных на тэрыторыю Украіны. "Колькасць страт з расійскага боку такая вялікая, што ўжо праз месяц камандаваць будзе няма кім", — канстатуюць афіцэры", — адзначае праваабаронца.
Пры гэтым яна прыводзіць прыкладную колькасць страт у розных войсках РФ.
"Ну вядома, што лічбы прыблізныя, паколькі ніякага ўліку вайскоўцаў у гэтай "зборнай салянцы няма", — адзначае Васільева.
Паводле яе слоў, з гэтай колькасці загінулых Мінабароны РФ прызнала 900 чалавек.
"Сем'ям загінулых насаджваецца міф пра тое, што фармуецца фонд матэрыяльнай дапамогі, і за страту карміцеля яны атрымаюць 2 млн. рублёў... у выпадку, калі будуць маўчаць", — адзначыла праваабаронца.