Браніслаў Камароўскі: Для адмены санкцый Расія павінна вярнуць Крым Украіне
Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі перакананы, што ўмовай адмены санкцый супраць Расіі з'яўляецца вяртанне Украіне Крыма.
Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю газеце Rzeczpospolita, перадае Цензор.НЕТ.
"Дык гэта вызначыў увесь заходні свет", — адказаў Камароўскі на пытанне, ці будзе умовай адмены санкцый супраць Масквы тое, што Расія пакіне Крым.
На думку прэзідэнта Польшчы, цяперашнія санкцыі супраць РФ прыносяць "умераны, але станоўчы вынік". "Палітыка санкцый умацавала ўкраінцаў", — адзначыў ён.
Камароўскі таксама падкрэсліў, што Расіі не ўдалося рэалізаваць план захопу ўсёй усходняй Украіны. "Ім удалося гэта на Данбасе, але ў Харкаве, Адэсе і многіх іншых гарадах ужо не", — заўважыў кіраўнік польскай дзяржавы.
Паводле яго пераканання, у зараз трэба ўтрымаць сумесную пазіцыю ЕС адносна Украіны, якая ў бліжэйшы час "можа выпрабоўвацца на трываласць".