Па Снежнаму нанесены авіяўдар: гэта магла быць толькі расійская авіяцыя
Паводле аператыўных дадзеных групы «Інфармацыйны Супраціў», сёння раніцай па горадзе Снежнае (Данецкая вобл.) быў нанесены авіяўдар. Разбураныя грамадзянскія аб'екты. Ёсць ахвяры сярод мірнага насельніцтва.
Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.
Па дадзеных «ІС», з учорашняга дня (пасля таго, як тэрарысты
збілі Ан-26 сіл АТА), авіяцыя ўкраінскіх сілавікоў вылетаў не здзяйсняла. Адпаведна, дадзены авіяўдар не мог быць нанесены авіяцыяй украінскіх узброеных фармаванняў.
«Таксама, па нашых дадзеных, тэрарысты не маюць у сваім распараджэнні
авіятэхнікі, здольнай выконваць баявыя задачы. Хоць раней лідэры баевікоў і расійскія СМІ сцвярджалі, што ў тэрарыстычнай арганізацыі «ДНР» нібыта ёсць баявыя самалёты. Такім чынам,
авіяўдар па горадзе Снежнае магла нанесці толькі расійская авіяцыя», — адзначыў Тымчук.
censor.net.ua